Кітай атрымае другі авіяносец да канца году.

Першы пабудаваны ў КНР авіяносец скончыць хадавыя выпрабаваньні і будзе перададзены ВМС да канца бягучага году. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на газэту Global Times. Дадзены карабель стане другім авіяносцам Кітаю.

“Падрадчыку спатрэбіцца каля шасьці месяцаў для таго, каб скончыць усе выпрабаваньні. Гэта азначае, што мы можам чакаць перадачу карабля да канца году”, – прыводзіць словы кітайскага ваеннага аглядальніка Сун Чжунпіна газэта. У ходзе выпрабаваньняў будуць пратэставаныя сілавая ўстаноўка, сыстэмы сувязі, пажаратушэньня і электра-мэханічнае абсталяваньне карабля. Узбраеньне і баявыя сыстэмы будуць пратэставаныя пасьля перадачы авіяносца ВМС.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*