Каталёнскі парлямэнт абраў лідара краю.

“Марыянэтка” у руках былога кіраўніка Каталёніі, па сьцвярджэньнях прадстаўнікоў апазыцыі, “годны кіраўнік жэнэралітэту”, па словах Карлеса Пучдэмона … Жаакім Тора, абраны на пасаду кіраўніка каталёнскага ўраду, – палітык з найбольш радыкальнымі поглядамі ў шэрагах сэпаратыстаў. Як перадае Euronews, так лічаць аналітыкі.

У пацьверджаньне таму – шматлікія рэзкія выказваньні Тора. Напрыклад, пра тое, што “гішпанцы толькі і ўмеюць, што рабаваць”, а Каталёнія імі “акупаваная з 1714 году”. За некаторыя такія паведамленьні ў Твітэры палітык нават прынёс прабачэньні. Але ў сваім праграмным выступе перад парлямэнтам прадстаўнік партыі “Разам за Каталёнію” паабяцаў “выканаць мандат 1 кастрычніка”, маючы на ​​ўвазе рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну, вынікі якога цэнтральныя ўлады прызналі незаконнымі.

Акрамя таго, Тора заявіў, што пасаду кіраўніка аўтаноміі ён будзе займаць часова – пакуль яго апальны папярэднік Карлес Пучдэмон ня вернецца ў краіну. А да таго часу ён, як і належыць пераемніку, працягне прытрымлівацца курсу на аддзяленьне Каталёніі ад Гішпаніі. А значыць, новы перыяд канфрантацыі з афыцыйным Мадрыдам непазбежны.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*