ЗША выдаткуюць $ 125 млн для адраджэньня Данбасу.

Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) прадаставіць Кіеву дадатковую дапамогу ў памеры $ 125 млн для Данбасу і бліжэйшых тэрыторый. Пра гэта паведамляе iz.ru.

«Гэтая дадатковая тэхнічная дапамога будзе накіраваная на далейшую стабілізацыю і згуртаваньне ўкраінскіх супольнасьцяў у рэгіёне, павышэньне ўстойлівасьці мясцовай эканомікі і паскарэньне яе разьвіцьця».

Аб выдзяленьні сродкаў хутчэй за ўсё будзе абвешчана падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі кіраўніка Бюро USAID па справах краін Эўропы і Эўразыі Брока Бірмана, сьпецпрадстаўніка Дзярждэпартамэнта па пытаньнях Украіны Курта Ўолкера і амабсадара ЗША у Кіеве Мары Йаванавіч у Славянску 15 траўня.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*