Пашынян зьбіраецца выкараніць карупцыю ў краіне.

Фота: REUTERS/Vahram Baghdasaryan

Прэмьер-міністар Армэніі Нікол Пашынян зьбіраецца выкараніць карупцыю.

«У сыстэме паліцыі карупцыя павінна быць выкараненая, пачынаючы з дзяржаўтаінсьпекцыі і сканчваючы вышэйшымі зьвёнамі», – заявіў Пашынян у сваім відэазвароце на старонцы ў Facebook.

Як адзначаюць «Известия», прэмьер заявіў, што ў бліжэйшыя дні будуць прынятыя адпаведныя рашэньні, а таксама дадаў, што барацьба з карупцыяй павінна стаць прыярытэтнай задачай Службы нацыянальнай бясьпекі.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*