ЗША пашыраюць санкцыі супраць Ірану.

ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірану. Міністэрства фінансаў унесла ў чорны сьпіс шэсьць іранскіх грамадзян, якія на думку Вашынгтону, граюць важную ролю ў фінансаваньні Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Як перадае Euronews, пад санкцыі трапілі тры іранскія кампаніі, якія займаюцца валютнымі апэрацыямі.

Міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў, што гэтая сетка “канвертавала сотні мільёнаў даляраў” праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты для фінансаваньня дзейнасьці найбольш элітнага іранскага ваеннага фармаваньня.

“Іранскі рэжым і яго Цэнтрабанк злоўжывалі доступам да арганізацый у ААЭ з мэтай набыць амэрыканскія даляры. Мы поўныя рашучасьці ліквідаваць грашовыя патокі КВІР, дзе б яны ні знаходзіліся і куды б ні накіроўваліся”.

 

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*