ЗША разарвалі дамову зь Іранам.

ЗША выходзяць з Усеабдымнага пагадненьня па ядзернай праграме Ірану. Санкцыі Вашынгтона супраць Тэгэрану аднаўляюць дзеяньне. Як паведамляе Euronews, пра гэта заявіў прэзыдэнт Дональд Трамп у адмысловым звароце зь Белага дому.

«Сёньня я абвяшчаю, што ЗША адмаўляюцца ад ядзернага пагадненьня з Тэгэранам. Празь некалькі хвілін я падпішу прэзыдэнцкі мэмарандум аб аднаўленьні санкцый у дачыненьні да іранскага рэжыму, прычым мы маем намер увесьці самыя жорсткія эканамічныя санкцыі. Злучаныя Штаты таксама могуць падвергнуць санкцыям любыя краіны, якія дапамагаюць Ірану ў стварэньні ядзернай зброі. Амэрыка ня будзе закладніцай ядзернага шантажу. Мы не дапусьцім, каб амэрыканскім гарадам пагражалі разбурэньнямі; мы не дапусьцім, каб рэжым, які заклікае да гібелі Амэрыкі, атрымаў доступ да самай сьмертаноснай зброі на Зямлі!»

У той жа час Трамп дадаў, што адміністрацыя “гатовая і жадае” заключыць зь Іранам новую дамоўленасьць па ўрэгуляваньні ядзернай праблемы пры некаторых умовах. Тэгэран мусіць спыніць падтрымліваць тэрарызм на Блізкім Усходзе, адмовіцца ад распрацоўкі міжкантынэнтальных балістычных ракет і кібэратак, не перашкаджаць свабодзе мараходзтву ў зоне Пэрсідзкай затокі і не пагражаць Ізраэлю.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*