Больш за 26 тыс. нелегальных мігрантаў з ЗША прыбылі да Канады за апошні год.

Звыш 26 тыс. нелегальных мігрантаў з ЗША перасеклі мяжу з Канадай, пачынаючы з красавіка 2017 года. Як інфармуе ТАСС, пра гэта ў панядзелак паведаміў тэлеканал Global News са спасылкай на канцылярыю канадзкага міністра грамадзкай бясьпекі і грамадзянскай абароны Ральфа Гудэйла.

Па зьвестках ведамства, за апошні год амэрыкана-канадзкую мяжу нелегальна перасеклі 26 тыс. 250 чалавек, 243 зь іх былі дэпартаваныя па розных прычынах, а яшчэ 200 нелегалаў будуць высланыя з Канады ў бліжэйшы час. З астатнімі працуюць канадзкія міграцыйныя службы, пакуль мігранты знаходзяцца ў лягерах часовага разьмяшчэньня. Большасьць нелегалаў – выхадцы з Гаіці і з Нігерыі.

Нелегальныя мігранты масава накіраваліся з ЗША да Канады з пачатку 2017 году. Па словах саміх перасяленцаў, у Канаду яны “бягуць”, бо асьцерагаюцца дэпартацыі з ЗША па прычыне жорсткай іміграцыйнай палітыкі прэзыдэнта Дональда Трампа.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*