Джонсан: ядзернае пагадненьне не дазволіць Ірану стварыць ядзерную зброю.

Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан лічыць іранскае ваенна-ядзернае пагадненьне лепшым спосабам не дапусьціць зьяўленьня ў Тэгерана ядзернай зброі. Як інфармуе партал iz.ru, пра гэтым міністар напісаў у артыкуле для газэты The New York Times.

«З усіх наяўных у нас магчымасьцяў гарантаваць, што Іран ніколі не атрымае ядзерную зброю, гэтая дамова мае менш за ўсё недахопаў».

«Калі б улады Ісламскай Рэспублікі вырашылі стварыць ядзерны арсенал, ім бы спатрэбілася толькі некалькі месяцаў, каб вырабіць дастаткова збройнага ўрану для сваёй першай бомбы. <…> А выконваючы ўмовы дамовы, Іран зьмясціў дзьве траціны сваіх цэнтрыфуг на захоўваньне і адмовіўся ад 95% запасаў ўрану. <…> Цяпер, калі кайданы на месцы, я не бачу магчымых выгод у тым, каб адкінуць іх. Толькі Іран выйграе ад адмовы ад абмежаваньняў на яго ядзерную праграму », – сьцьвярджае Джонсан.

Таксама брытанскі міністар падкрэсьлівае, што падзяляе асьцярогі Трампа з нагоды «дэстабілізуючых дзеянняў Ірану на Блізкім Усходзе» і падтрымцы Тэгеранам тэрарызму.

 

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*