Амбасада ЗША у Ізраэлі пераязджае да Ерузаліму.

На вуліцах Ерузаліму зьявіліся паказальнікі з надпісам “Амбасада ЗША”. Яна прыводзіцца на трох мовах: іўрыце, арабскай і ангельскай.

6 сьнежня Дональд Трамп абвясьціў аб рашэньні прызнаць Ерузалім сталіцай Ізраэля і перанесьці туды амбасаду з Тэль-Абібу, перадае Euronews. Многія краіны не падтрымаў ініцыятыву Вашынгтону.

Першы час амэрыканскі амабасадар і невялікая група супрацоўнікаў будуць працаваць на тэрыторыі гэнэральнага консульства ЗША. Яго адкрыцьцё заплянаванае на 14 траўня. Разам з гэтым ідзе пошук месца для паўнавартаснай амабасады ў Ерузаліме.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*