Хапуны ў Расеі.

У Расейскай Фэдэрацыі затрымана больш за тысячу пратэстуючых супраць улады. Дадзеную інфармацыю распаўсюдзіў канал Euronews. Ініцыятар вулічных акцый Аляксей Навальны таксама затрыманы. Акцыі пратэсту праходзілі ў многіх гарадах краіны. Паводле зьвестак партала OVD-info, больш за ўсё затрыманых – у Маскве і ў Чэлябінску.

Гэтыя дадзеныя паступілі ў разгар супрацьстаяньня праваахоўнікаў з дэманстрантамі ў сталіцы, так што выніковы лік дастаўленых у паліцэйскія аўтобусы можа прыкметна павялічыцца.
У Маскве і Санкт-Пецярбургу пратэстоўцы пайшлі шэсьцем па горадзе. Паўсюдна заяўляецца пра шматлікія сутычкі і раненьні людзей.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*