Украінскі адмірал: Расея можа заблякаваць Керчанскі праліў.

Фота: РИА Новости/Алексей Мальгавко

Паводле слоў украінскага адмірала Ігара Кабаненкі, амэрыканскія патрульныя катэры клясы Island дапамаглі б Украіне ў патруляваньні мора і ўзмацнілі б ВМС для суправаджэньня судоў ваеннымі канвоямі. Пра гэта паведамляюць «Известия».

У гэтым выпадку, паводле яго слоў, любы прыпынак або дагляд будуць кваліфікавацца як напад.

«Любыя меры па затрыманьню або агляду судоў канвою будуць кваліфікавацца як напад на ваенны канвой, гэта значыць акт агрэсыі, з адпаведнымі правамі і абавязкамі ваенных караблёў па яе адлюстраваньню».

Адмірал таксама дадаў, што ўкраінскім памежнікам варта быць гатовымі да розных «нэгатыўных сцэнарах», сярод якіх можа быць і блякада праходу судоў празь Керчанскі праліў у парты Марыўпалю і Бердзянску.

3 мая Дзяржпагранслужбы Украіны заявіла, што памежныя караблі ФСБ Расеі з 30 красавіка спыняюць і даглядаюць у Азоўскім моры ўсе судны, накіраваныя да рэспублікі.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*