Паўтор посьпеху? Навошта Расеі Україна.

З 14-га году мы ўвесь час чуем пра ўкраінскія падзеі. Вайна, якая вылілася, зьдзівіла многіх. Расейскае ТБ ліло і лье ў вушы пра прычыны вайны- абароне расейскага насельніцтва. Але мала хто задае пытаньне: чаму вайна бушуе ва Украіне, а не ў Казахстане ці яшчэ дзе-небудзь, дзе трэба абараняць расейцаў? І чаму вайна пачалася адразу пасьля развароту-вяртаньня Украіны ва Эўропу а не адразу пасьля распаду ЗРСР?

У свой час вядомы палітоляг і былы дарадца амэрыканскай адміністрацыі Зьбігнеў Бжэзіньскі ясна заяўляў і пісаў у кнізе «Вялікая шахматная дошка» пра важнасьць Украіны для Расеі. А дакладней аб падпарадкаваным становішчы Украіны ў складзе Маскоўскай імпэрыі. Таксама Бжэзіньскі ясна высунуў адзін тэзіс: без Украіны Расея звышдзяржавай ня будзе. Вось і ўсё. Але гэта праўда на паверхні. Чаму менавіта Украіна такая важная, а не Манголія, Азэрбайджан і іншыя?

Тэрыторыя Украіны займае важнае стратэгічнае становішча і дае выхад адразу на бэрлінскую дарогу і ў Цэнтральную Эўропу і Бальканы. Асабліва Заходняя Украіны, пазытыўна апетая расейскім ТБ апошнія некалькі гадоў. Менавіта там летам 41-га канцэнтравалася велізарная групоўка Чырвонай Арміі, чаму немцы шчыра зьдзівіліся напачатку вайны.

Насельніцтва краіны каля 40 млн плюс-мінус 5 млн з-за вайны і іміграцыі. Насельніцтва, шматлікае і маючае добрую вышэйшую і сьпецыяльную адукацыю па расейскіх мерках, спатрэбілася б ў пабудове новай маскоўскай звышдзяржавы.

Прыродныя рэсурсы і зямля. Вядома, нафты і газу не так шмат, як у Сібіры. Але чарнозёмные глебы даюць высокія ўраджаі.

І апошняе, адно з самых галоўных. Гэта духоўны корань гісторыі Русі. Калі быць дакладным – Кіеўскай Русі. Кіеў-маці гарадоў рускіх. Таксама царква праваслаўная бярэ пачатак з Кіеўскай мітраполіі, пазьней-патрыярхіі. Якім «чынам» патрыярх кіеўскі апынуўся праз Уладзімір у Маскве – гэта далёкая і цёмная гісторыя. Але калі паглядзець проста, то Кіеў – гэта духоўная аснова Масквы. А значыць, калі Кіеў стане моцным, то зможа заявіць пра свае правы. Кіеў-галоўны канкурэнт Масквы ў пабудове новай імпэрыі. Таму Кіеў павінен быць падпарадкаваны, чаго не атрымалася зрабіць праз Крым і Данбас. Застаўся апошні спосаб – праз прапаганду і РПЦ.

Але вось Парашэнка дамаўляецца аб аб’яднаньні ўсіх праваслаўных цэркваў у адзіны незалежны Кіеўскі патрыярхат. Зараз патрыярх Кіеўскі носіць тытул патрыярха «ўсяе Украіны-Русі».

Масква Украіну страціла. Застаецца мір альбо помста.

Арцём Булатоуски

 

Выкарыстанне матэрыялу абавязковае з гіперспасылкай на дадзеную старонку.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*