ЭЗ абвінаваціў палестынскага прэзыдэнта ў антысэмітызме.

Эўрапейскі зьвяз лічыць непрымальнымі словы кіраўніка Палестыны Махмуда Абаса пра Халакост. Як адзначае ТАСС, дадзеная інфармацыя зьмяшчаецца ў заяве прадстаўніка зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Маі Касьянчыч.

“Гаворка палестынскага прэзыдэнта Махмуда Абаса, прамоўленая 30 красавіка, утрымлівала непрымальныя заўвагі аб прычынах Халакосту і легітымнасьці Ізраэлю. Такая рыторыка ідзе на карысьць толькі тым, хто не хоча двухбаковага рашэньня, за якое неаднаразова выступаў прэзыдэнт Абас”.

“Эўрапейскі зьвяз па-ранейшаму прыхільнік барацьбы зь любымі формамі антысэмітызму і любымі спробамі патураць, апраўдваць ці прымяншаць значэньне Халакосту”, – дадалі ў зьнешнепалітычнай службе зьвязу.

Раней у сераду прэмьер-міністар Ізраэля Бэньямін Нетаньяху заклікаў міжнародную супольнасьць асудзіць антысэміцкія выказваньні Абасу. Паводле слоў ізраэльскага палітыка, у сваім выступе палестынскі лідар сьцьвярджаў, што “габрэяў Эўропы перасьледавалі і забівалі не таму, што яны былі габрэямі, а таму, што яны давалі пазыкі пад працэнт”.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*