Тэрарыстычная арганізацыя баскаў ЭТА заявіла аб поўным самароспуску.

Баскскія тэрарысты абвясцілі аб поўным самароспуску. Ліст кіраўніцтва групоўкі ЭТА, датаваны 16-м красавіка, апублікавала гішпанская анлайн-газэта Diario, перадае Euronews.

У заяве абвяшчаецца, што ЭTA “вырашыла пакласьці канец свайму гістарычнаму існаваньню “і”спыніць сваю дзейнасьць”, у сувязі з чым “цалкам распускае усе ячэйкі” і “лічыць завершанай сваю палітычную праграму”.

У красавіку арганізацыя папрасіла прабачэньня ў сваіх ахвяр. У выніку тэрактаў, арганізаваных ЭТА, загінулі звыш 820 чалавек.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*