Лідар апазыцыі Армэніі заклікаў працягваць пратэсты.

AFP

Лідар апазыцыі Нікол Пашынян, кандыдатуру якога на пасаду прэмьер-міністру ў аўторак не зацьвердзіў парлямэнт Армэніі, заклікаў сваіх прыхільнікаў правесьці акцыю непадпарадкавання, адзначае BBC.

“Заўтра з 08:15 блякуюцца ўсе аўтадарогі, абвяшчаецца татальная забастоўка, блякуецца аэрапорт, чыгунка. Наш рух ня можа не завяршыцца перамогай. З заўтрашняга дню пачынаюцца татальныя дзеяньні грамадзянскага непадпарадкаваньня”, – заявіў Пашынян падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі.

Таксама Пашынян заклікаў не пакідаць плошчу Рэспублікі.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*