Прэмьер-міністар Ізраэля: Іран хавае архіў па ядзернай зброі.

Фота: ИЗВЕСТИЯ/Павел Бедняков

Прэмьер-міністар Ізраэля Бэньямін Нетаньяху абвінаваціў Іран ва ўтойваньні архіваў па ядзернай зброі. Як адзначае ТАСС, трансьляцыю дадзенага звароту вядуць асноўныя тэлеканалы Тэль-Абібу.

“Іранскія лідары пастаянна адмаўляюць, што мелі на мэце атрыманьне ядзернай зброі, сёньня я скажу вам адно: Іран хлусіць, – заявіў прэмьер. – Пасьля падпісаньня ў 2015 годзе пагадненьня (аб урэгуляваньні ядзернай праблемы Тэгэрану) Іран стаў нарошчваць намаганьні па ўтойвання сваіх сакрэтных дакумэнтаў” . Нетаньяху таксама дадаў, што “ў 2017 годзе Іран схаваў свае архівы па распрацоўцы ядзернай зброі ў асабліва сакрэтнае месца ў Тэгэране”. “Іран хлусіць, што ў яго ніколі ня было праграмы па стварэньні ядзернай зброі”, – падсумаваў прэмьер.

Нетаньяху таксама прадставіў вынаходжаныя ізраэльскай выведкай “паўтоны матэрыялаў”, сярод якіх “100 тыс. файлаў, якія даказваюць, што іранцы хлусяць “у дачыненьні да ядзернай праграмы ваеннага прызначэньня. Па словах прэмьеру, гаворка ідзе пра “55 тыс. старонак і 55 тыс. файлаў на 183 дысках”. Нетаньяху таксама заявіў, што “ядзернае пагадненьне зь Іранам трымаецца на хлусьні і падмане Ірану”.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*