Дзяржсакратар ЗША: мы чакаем ад КНДР не слоў, а спраў.

Новы дзяржсакратар ЗША Майкал Пампэё, які знаходзіцца з рабочым візытам у Ярданіі, раскрыў некаторыя дэталі перамоваў з Паўночнай Карэяй. Пра гэта інфармуе Euronews.

“Значэньне мае кожны крок у гэтым кірунку. Задача застаецца ранейшай – сапраўднае, поўнае і беззваротнае спыненьне атамных распрацовак. Гэта і было мэтай цяперашняй амэрыканскай адміністрацыі. Прэзыдэнт Трамп аказваў і аказвае эканамічны ціск на паўночных карэйцаў, і наяўную магчымасьць давесьці пачатае да канца неабходна цалкам выкарыстоўваць”, – заявіў Пампэё.

Ніякай інфармацыі на зьмякчэньне эканамічных санкцый не прагучала. Таксама дзяржсакратар дадаў, што ЗША чакаюць ад КНДР не слоў, а спраў.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*