ЗША паставілі ЭЗ і Канадзе ўльтыматум.

ЗША высунулі ўльтыматум краінам ЭЗ і Канады з патрабаваньнем пагадзіцца на абмежавальныя квоты з боку амэрыканскіх уладаў. Як адзначаюць «Известия» са спасылкай на іншыя СМІ, калі партнэры Амэрыкі не пагодзяцца, то на іх прадукцыю будуць уведзеныя жорсткія мытныя пошліны.

Міністар гандлю ЗША Уілбур Рос заявіў, што партнэры павінны прыняць квоты, калі не тарыфы, і павінны прыняць рашэньне па гэтым пытаньні да 1 траўню 2018 году.

Афыцыйнай рэякцыі ЭЗ пакуль ня паступала. Міністар фінансаў Бэльгіі Ёхан Ван Авэрвэлдт заклікаў калег захоўваць спакой і паспрабаваць знайсьці рашэньне, якое дазваляе пазбегнуць страт для ўсіх бакоў.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*