Ад Лісабону да Уладзівастоку – адна краіна. Пан’эўрапейская ідэя.

Сьцяг Міжнароднага Пан'эўрапескага Зьвязу
Антон Агонь

Сябры мае, мы выміраем. Дзякуй Богу паступова й павольна, а не адразу. Колькі эўрапейцаў у сьвеце? Каля 10 % плюс-мінус. Сто год таму – траціна. Нас стала значна менш. Ня трэба пяць разоў езьдзіць па Парыжах, Бэрлінах і Москвах каб тое заўважыць.

Існуе адна цікавая ідэя як зьмяніць гэтае становішча – пан’эўрапейская ідэя. Прыхільнікамі дадзенай плыні былі многія вядомыя людзі. Нават была створаная арганізацыя “Міжнародны Эўрапейскі Зьвяз”.

 

Паводле тэзісаў клясычнага пан’эўрапеізму, Эўропа мусіць аб’яднацца палітычна на базе адзінай духоўнай асновы – хрысьціянства. Прычым Маскву часта выключаюць з дадзеных плянаў. Можа ўзьнікнуць лягічнае пытаньне наконт мусульманскіх народаў Эўропы – альбанцаў і басьнякоў. Тут трэба правесьці адну рэмарку – дадзеныя народы цалкам былі хрысьціянскімі, а сярод альбанцаў і па сёньняшні дзень шмат каталікоў і астатніх хрысьціян. Успомніць хоць Маці Тэрэзу. Прызнаньне хрысьціянства агульнай глебай Эўропы і лякаматывам дасьць краінам рэгіёну імунітэт ад любых іміграцый мусульман і іншых народаў. Дарэчы, у сярэднявеччы Эўропа як ніколі была аб’яднаная духоўна. Вакол Папы.

Ня трэба выкідваць і суседа Эўропы – Расею, – з дадзенай ідэі аб’яднаньня. Але важна адзначыць, што найперш мусяць злучыцца краіны эўрапейскія, каб Масква не магла так нахабна праводзіць агрэсыўную палітыку. Вараўская эліта па інэрцыі з бальшавіцкіх часоў будзе нішчыць свій край і суседнія краіны. Таму толькі моцная і сапраўды Хрысьціянская Эўропа здолее ўцягнуць Маскву ў працэс далейшага аб’яднанья і пашырэньня на карысьць усім. Для Эўропы – дармовая сыравіна. Для Масквы – вялікая колькасьць культурных каляністаў і тэхналёгіі. Калі тэрыторыю Расеі Эўропа ўключыць ня здолее, гэта зробяць іншыя – Кітай і мусульманскі сьвет.

Такім чынам мары стануць рэяльнасьцю – ад Лісабону да Уладзівастоку будзе прасьцірацца адна краіна з чалавечым ладам жыцьця, хрысьціянскімі каштоўнасьцямі, высокім узроўнем жыцьця, нармальным дэмаграфічным становішчам.

Але шматлікія фактары аб’ектыўна перашкаджаюць гэтаму. Першае – крайні матэрыялізм. Большасьць людзей нашых краін рэяльна вераць у тое, што бачаць да свайго носу. І нават апошнія навуковыя дасьледваньні ў фізыцы іх не пераконваюць. Другое – мясцовы шавінізм. Многія называюць нацыяналізм. Мяркую, што менавіта нацыяналізм дапаможа стварыць пасьпяховую адзіную прастору. Паважаеш сваю нацыю – тады зразумееш суседнюю. Вывышаеш сваю нацыю над іншымі – можаш назваць сябе нацыстам або шавіністам.

Такім чынам паўторная эвангэлізацыя і рост нацыянальнай сьвядомасьці пазбавяць нас непатрэбных і тупых “данбаскіх” войнаў, і дазволяць бачыць нас братамі на адной зямлі. Тым больш, што гэтыя ідэі пасьпяхова спрацавалі за акеянам. ЗША зрабілі 200 год таму тое, што Эўропа ня можа зрабіць па сёньняшні дзень. Робім высновы.

Выкарыстаньне матэрыялу абавязковае зь гіперспасылкай на дадзеную старонку.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Чытаць астатнія артыкулы з разьдзелу “Аналітыка”…

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*