Грамадзянская вайна ў Лібане 1975-1990 гадоў, або як хрысьціяне далі адпор мусульманскай большасьці.

Ізраэльскі браневік, 1982 год

Тэядор Рузвэльт, 26-ы прэзыдэнт Злучаных штатаў, калісьці сказаў, што “….З молату Карла Мартэла і да мяча Яна Сабескага хрысьціянства абавязанае свайму бясьпечнаму існаваньню ва Эўропе толькі таму, што здолела даказаць, што яно можа і будзе змагацца гэтак жа, як і магамэтанскі агрэсар».

Словы былога амэрыканскага прэзыдэнта пацьвердзіла грамадзянская вайна ў Лібане (1975-1990 гады).

Гістарычна ў краіне кедру існавалі многія рэлігійныя этнічныя групы. Што дзіўна, нават па сёньняшні дзень там жыве вялікая хрысьціянская абшчына.

Мараніцкі Сабор сьв. Юра ў Бэйруце

 

Хрысьціяне зараз складаюць каля 39 % насельніцтва Лібану. Сярод іх большасьць прыходзіцца на арабаў-маранітаў (каталікі). Жывуць таксама іншыя каталікі, армянскія хрысьціяне, мэлькіты і інш. Вядома, што неаднаразова ім прыходзілася са зброяй у руках змагацца за права жыць на сваёй зямлі. І таксама гісторыя паўтарылася падчас вайны 1975 – 1990 гадоў.

Праблема пачалася з прыходам да Лібану палестынскіх уцекачоў мусульм-сунітаў праз няўдалую вайсковую авантуру ў Ярданіі ў 1970 годзе. Тады Ясір Арафат увайшоў у змову з некаторымі афіцэрамі арміі каб зьдзейсьніць пераварот і захапіць уладу. Але палестынскія ўзброеныя фармаваньні былі разьбітыя. Каля 150 тысяч палестынцаў былі выгнаныя да Лібану.

Па ўмовах каірскага пагадненьня, а пазьней мэлькарцкага, палестынцам дазвалялася мець у сябе зброю пры захаваньні спакою ў краі. Гэты дазвол аказаўся мінай для квітнеючай краіны, якая ўжо праз пару год узарвалася.

Яшчэ да 1975 году пачалі ўзьнікаць сутычкі паміж палестынцамі-мусульманамі і хрысьціянамі. Лібанская армія была слабая і амаль усе хрысьціянскія палітычныя партыі і абшчыны пачалі ствараць свае ўзброеныя фармаваньні. Лідары многіх мусульманскіх абшчын, асабліва суніцкіх, хацелі з дапамогай узброеных братоў з Палестыны абмежаваць правы хрысьціян і ўзяць кантроль над краем.

У красавіку 75-ага адбылася так званая “аўтобусная разьня”. Тады палестынскія баявікі спрабавалі забіць у Бэйруце аднаго зь лідараў хрысьціян – Пьера Жмайэля, якога абараніла міліцыя хрысьціянскай партыі “Катаіб”. Да восені баі адбываліся паміж палестынцамі і хрысьціянамі. Пасьля да палестынцаў пачалі далучацца мусульмане-суніты і часам шыіты з друзамі.

Міліцыя Катаіб

Вайна разьвівалася пасьпяхова для хрысьціян, нягледзячы на колькасную перавагу мусульман. У 76-ым стала зразумела, што хрысьціяне разабьюць мусульманскія фармаваньні. Гэтаму перашкодзіла інтэрвэнцыя Сырыі па просьбе мусульманскіх кіраўнікоў. Цяпер у хрысьціян зьявіўся дадатковы вораг – сырыйскі акупант. У тым жа годзе па сьвеце разьнеслася зьвестка пра гераічную абарону 7-ю жанчынамі-хрысьціянкамі на чале з Жасэлін Куэйры сваіх пазыцый падчас 6 гадзін бою з больш вялікім мусульманскім атрадам.

У 82-ім у вайну уступіў Ізраэль. Паўднёвыя рэгіёны краіны былі ачышчаныя ад палестынскіх груповак.

Але вайна скончылася нічым у 1990-ым годзе. Квітнеючы край ляжаў у руінах. А ўсё пачалося з дазволу ўзброеным палестынцам пасяліцца ў краіне. Хрысьціянам прыйшлося пайсьці на невялікія палітычныя саступкі. Хрысьціянскай абшчыне ніхто адкрыта не аказваў дапамогі. Мусульманам адкрыта дапамагла Сырыя, таксама фактычна дапамагаў Іран.

Рэлігійныя групы Лібану

Зараз палітычная сыстэма выглядае цікава: прэзыдэнт – абавязкова хрысьціянін-мараніт, прэм’ер – абавязкова мусульманін-суніт, сьпікер парлямэнту – абавязкова мусульманін-шыіт.

Мяркую, гэтая гісторыя для нас, эўрапейцаў, вельмі карысная. Трэба ўмець стаяць і дапамагаць адзі адному стаяць разам, бо абсалютная большасьць нас мае аднолькавую духоўную аснову.

Арцём Булатоўскі

Выкарыстаньне матэрыялу абавязковае зь гіперспасылкай на дадзеную старонку.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*