Самае чытанае. “І ракеты не дапамогуць. Пра галоўную небясьпеку для Расеі”.

newsland.com
Арцём Булатоўскі

Нядаўна перад пераможнымі прэзыдэнцкімі выбарамі Уладзімер Пуцін паказаў сьвету новую ядзерную ракетку. Яна стала своеасаблівым сымбалям “падняцьця з кален” і прэзэнтацыяй моцы і сілы Масквы. Але ці дапамогуць “уставаць” далей Расеі  выкінутыя на зброю незьлічоныя грошы?

Давайце разьбірацца. Рост гаспадаркі з 2014г. пайшоў уніз і ўзровень жыцьця насельніцтва застаецца далёка не самым высокім для моцнай дзяржавы. Эканоміка залежыць ад экспарту сыравіны. Але галоўная небясьпека хаваецца ў дэмаграфіі.

Фота: ntv.ru

Не сакрэт, што структура насельніцтва Маскоўскай дзяржавы мяняецца. Ісламізацыя краіны адбываецца хутчэй чым ісламізацыя, напрыклад, Францыі ці Нямеччыны. Плюс да ўсяго іслам – гэта ідэялёгія адкрыта мілітарная.

Толькі па афыцыйных дадзеных колькасьць мусульман Расеі сягае за 10%. А колькі фактычна? Многія рэгіёны краіны сталі мусульманскімі, у многіх таксама колькасьць расейскага насельніцтва значна зьнізілася.

Пасьля сьмерці Магамеду мусульмане менш чым за стагодзьдзе павялічылі сваю тэрыторыю ў некалькі разоў. І трэба падкрэсьліць, спачатку ў Арабскім халіфаце колькасна мусульман было меней чым, напрыклад, хрысьціян. Таксама апошнія сырыйскія падзеі дазваляюць заявіць на магчымасьць радыкальнымі мусульманамі даволі хутка ствараць баяздольную армію, кіраваньне, вярбоўку дабравольцаў і г.д.

Галоўная небясьпека для Расеі – моцны і радыкальны іслам. Маскоўская дзяржава мае сільныя хрысьціянскія духоўныя карані, ужо падрубленыя. Таму грошы кідаць трэба не на ракеткі – вайнушкі, на рэяльныя справы – дабрабыт і падтрымку свіх духоўных каштоўнасьцяў. Бо ўсе гэтыя страшныя ракеткі, самалёцікі і іншыя жалезныя цацкі трапяць у рукі да тых, хто цацкі выкарыстае як зброю. І на гора расейцам, бегчы ўжо няма куды. З усімі суседнімі народамі – дзяржавамі існуюць пэўныя праблемы.

 

 

Выкарыстаньне матэрыялу абавязковае зь гіперспасылкай на дадзеную старонку.

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*