Вялікі Чырвоны Зьвяз. Або 100 год дэградацыі Расеі. Частка першая.

Фота: fonwall.ru
Антон Агонь

Не сакрэт, што многія людзі часта зь цёплымі словамі ўзгадваюць Радны Зьвяз, якому фактычна споўнілася б 100 год. Асноўныя матывы такіх паводзін – адносна стабільная эканамічнае становішча ў 60-70-ых гадах і страх сьвету перад зброяй Масквы.

Але бальшавікі цалкам перавярнулі гісторыю Расеі, ствараючы новую краіну і новых людзей. Спадчына Раднага Зьвязу застаецца па сёньняшні дзень ва ўсіх сьферах жыцьця краіны. Але таксама трэба прызнаць, што тое нэгатыўнае, зробленае бальшавікамі, перакрывае ўсё пазытыўнае “чырвоных “ часоў.

Стагодзьдзямі традыцыйнае грамадзтва Маскоўскае дзяржавы трымала народ у духоўным адзінстве пад неабмежаванай рукой манарха. Адзіная рэлігія жывіла вялікую імпэрскую тэрыторыю. Колькасьць насельніцтва імпэрыі ў 1914 годзе складала прыблізна 160-170 млн. чалавек. Гэты ўзровень Радны Зьвяз дасягне толькі пад канец 30-ых.

Пасьля прыходу чырвоных “сьпецыялістаў па кіраваньні” распуста ахапіла многія пласты насельніцтва. Удар быў нанесены на рэлігію, празь яе -на сям’ю. Нараджальнасьць сярод расейцаў рэзка ўпала і вырасла вялізная колькасьць сірат. Якой бы ні была крутой і прасунутай дзяржава, але калі банальна ня будзе людзей – ня будзе і той дзяржавы. Таму паступова бальшавіцкая ўлада пачала праводзіць традыцыйную сямейную палітыку.

krasvremya.ru

Плюс да ўсяго водца сусьветнага пралетарыяту адкрыта заяўляў на неабходнасьць грамадзянскай вайны, якая неўзабаве і пачалася. Страты аказаліся вышэй, чым за часы Першай сусьветнай.

Пра эканамічныя посьпехі, акрамя нафтаздабычы, заявіць адназначна немагчыма. Голад пасьля рэвалюцый і войнаў, правядзеньне капіталістычнага нэпу, калектывізацыя з новым голадам, кукурузаманія і застой – кароткі аповед эканамічных посьпехаў. Сталыпін быў бы ў шоку.

Ужо гэтыя два прабелы бальшавікоў заклалі міну пад расейскую дзяржаву. Так што давайце думаць галавой. Чакаем на працяг.

Выкарыстаньне матэрыялу абавязковае зь гіперспасылкай на дадзеную старонку.

 

Далучайцеся да нас у vk.com i facebook.

Be the first to comment

Leave a Reply

Your email address will not be published.


*